Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Міністр замежных спраў Украіны падзякаваў за ініцыятыву ў справе расійскіх актываў

28.08.2026 13:02
Польшча, Іспанія, Нідэрланды і Швецыя прапануюць перадаць Кіеву, замарожаныя расійскія актывы, на абарону Украіны.
Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сыбіга https://x.com/andrii_sybiha

Міністр замежных спраў Украіны падзякаваў чатыром краінам Еўрапейскага Саюзу за іх заклік вярнуцца да абмеркавання выкарыстання замарожаных расійскіх актываў для фінансавай падтрымкі Украіны. Гэтыя краіны — Польшча, Іспанія, Нідэрланды і Швецыя.

— Справядліва і лагічна выкарыстоўваць расійскія актывы, а не грошы падаткаплацельшчыкаў ЕС, для пакрыцця выдаткаў на абарону Украіны і астатняй Еўропы ад расійскай пагрозы, — напісаў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сыбіга на платформе X.

Міністры замежных спраў Польшчы, Іспаніі, Нідэрландаў і Швецыі накіравалі ліст да Ірландыі, якая старшынствуе ў Еўрапейскім Саюзе і міністра замежных спраў ЕС з прапановай вярнуцца да разгляду пытання аб выкарыстанні расійскіх актываў, замарожаных пасля агрэсіі супраць Украіны, і перадаць іх Кіеву.

ПР/юл